На Кубе 13 дысідэнтаў-католікаў схаваліся ў адным з храмаў Гаваны і патрабуюць аўдыенцыі з Папам Бенедыктам XVI падчас яго будучага візіту ў краіну.

Яны хочуць, каб пантыфік пераканаў улады вызваліць палітвязняў і пакласці канец рэпрэсіям.

«Мы хочам расказаць Папе, што ўрад Фідэля і Рауля Кастра вызваліў толькі некалькіх палітвязняў, але астатнія па-ранейшаму застаюцца ў турмах», — паведаміў адзін з дысідэнтаў Уільям Сапера.

У адзін з цэнтральных каталіцкіх храмаў праніклі 8 жанчын і пяцёра мужчын, храм зачынілі для прыхаджан і ў яго ўпускаюць толькі паломнікаў, якія прыйшлі пакланіцца святому абразу. Паліцыя ахоўвае храм, але не ўмешваецца ў падзеі.

Каталіцкая царква Кубы выступае ў ролі пасярэдніка ў перамовах паміж дысідэнтамі і ўрадам, і за апошнія некалькі гадоў ёй удалося дамовіцца аб вызваленні 75 палітвязняў.
Апошнюю ж акцыю царква асудзіла, заявіўшы, што месцы набажэнстваў не павінны выкарыстоўвацца для палітычных дэманстрацый.

Папа плануе сустрэцца на Кубе з прэзідэнтам краіны Раулем Кастра, наведаць каталіцкія храмы і адслужыць імшу на галоўнай плошчы Гаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?