Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Сфармаваныя наступныя пары:
1. «АПОЭЛ» — «Рэал»,
2. «Марсэль» — «Баварыя»,
3. «Бенфіка» — «Чэлсі»,
4. «Мілан» — «Барселона».
Матчы чвэрцьфіналаў пройдуць 27-28 сакавіка і 3-4 красавіка.
Заўважым, што «Мілан» і «Барселона» гулялі разам ў групавым турніры з БАТЭ.. У сталіцы Каталоніі каманды згулялі 13 верасня 2:2, а ў Мілане "Барселона" 23 лістапада перамагла 3:2.
У паўфіналах сустрэнуцца паміж сабой пераможца 1 і 2; а таксама 3 і
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 19 мая ў Мюнхене.