Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 17 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі па ўсходзе невялікія ападкі (у асноўным дождж), слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём пераважна без ападкаў. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні, ноччу слабы, днём 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С,

днём 5–12°С вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе да плюс 13–16°С.

У Мінску ў суботу воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, ноччу слабы, днём 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С,

днём плюс 8–10°С.

У нядзелю, 18 сакавіка, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па Віцебскай вобласці невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°С,

днём 8–15°С вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе да плюс 17°С.

19 сакавіка чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5–10 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–7°С,

днём 6–12°С вышэй за нуль, па поўдні да плюс 16°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?