З найбуйнейшага беларускага нафтахімічнага комплексу «Нафтан-Палімір» прыйшла неафіцыйная інфармацыя пра пачатак падрыхтоўкі да продажу гэтай кампаніі расійскаму інвестару — нафтавай кампаніі «Лукойл».

Пра планы беларускага ўрада прадаць «Нафтан-Палімір» яшчэ два гады таму заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Спецыяльна пад продаж замежнаму інвестару ў 2008 г. былі аб’яднаныя два наваполацкія прадпрыемствы «Палімір» і «Нафтан». Уладзімір Сямашка патэнцыйнымі пакупнікамі называў расійскія кампаніі «Лукойл» і «Роснефть».

У кастрычніку мінулага года намеснік міністра энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі заявіў, што Адзіная эканамічная прастора і Мытны саюз спрыяюць энергетычнаму супрацоўніцтву з Беларуссю, і што, у прыватнасці, у расійскага боку ёсць прапановы наконт куплі «Нафтана-Паліміра».

Днямі адзін з супрацоўнікаў эканамічнага аддзелу кампаніі «Нафтан-Палімір» паведаміў, што ў якасці інвестара абраная расійская кампанія «Лукойл» і што ўжо пачалася перадпродажная падрыхтоўка. «Хутчэй за ўсё, нас прададуць «Лукойлу»,- сказаў адзін з эканамістаў «Нафтана-Паліміра», які папрасіў не называць ягонага прозвішча.

Афіцыйнага пацвярджэньня гэтай інфармацыі ні на самім прадпрыемстве, ні ў канцэрне «Белнафтахім», куды ўваходзіць «Нафтан-Палімір», знайсьці не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?