Трэці дзень адвакат Станіслаў Абразей не можа сустрэцца са сваім падабаронным Кавалёвым — яго няма ні ў ізалятары КДБ, ні ў СІЗА на Валадарскага.

Любоў Кмвалёва распавяла, што 16 сакавіка яны разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Улад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамэнт выканання пакаранняў МУС. У ДВП заяву не прынялі, сказалі, што трэба звяртацца ў Вярхоўны суд. І Станіслаў Абразей перадаў заяву яшчэ і ў Вярхоўны суд.

«Я не ведаю, дзе мой сын, што з ім.

Маўчаць. Сцяна маўчання, майго сына проста хаваюць.
І колькі разоў я звярталася з заявамі, СІЗА КДБ наагул ні разу не адказаў. Яны ўсе мае заявы проста ігнаравалі. Мне сказалі, што ўлады такое практыкуюць: не даюць магчымасці асуджаным сустрэцца ні з адвакатам, ні з роднымі. Я трывожуся, каб Улада не прымусілі напісаць прашэнне аб памілаванні паўторна з прызнаннем віны. Я не ведаю, чаго яны хочуць, чаму не дапускаюць нават адваката».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?