Фота ReutersНягледзячы на заступніцтва Дзярждэпартамента, паліцыя Вашынгтона аштрафавала зорку на 100 даляраў.

Фота ReutersНягледзячы на заступніцтва Дзярждэпартамента, паліцыя Вашынгтона аштрафавала зорку на 100 даляраў.

Дзярждэпартамэнт ЗША падзяляе занепакоенасць Джорджа Клуні за сітуацыю ў Судане і лічыць, што акцёр скарыстаўся сваіх грамадзянскіх правам, прыняўшы ўдзел у мітынгу каля амбасады гэтай краіны.

Клуні, яго бацька і некалькі кангрэсменаў былі арыштаваныя ў пятніцу раніцай у Вашынгтоне пасьля мітынгу ля амбасады Судана. Пратэстоўцы праігнаравалі тры папярэджанні паліцыі аб недапушчальнасці перасячэння размешчаных ля амбасады загародак, пасля чаго ахоўнікі парадку надзелі на іх кайданкі і правялі ў мікрааўтобус Сакрэтнай службы.

«Мы абсалютна падзяляем занепакоенасць гвалтам у Судане — спадар Клуні ўчора сустракаўся з дзяржсакратаром і прэзідэнтам ЗША», — цытуе Нуланд РІА «Навіны».

Актывісты вінавацілі прэзідэнта Судана Амара Башыра ў падтрыманні гуманітарнага крызісу на мяжы з Паўднёвым Суданам і ў перашкаджанні дастаўцы прадуктаў і медыкаментаў.

Праз гадзіну з невялікім затрыманыя былі адпушчаныя пасля выплаты штрафу за непадпарадкаванне паліцыі ў памеры $ 100.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?