Не вы мой суд, а я ваш суд…
Ужо замецены сляды.
Мяне забілі. Расстралялі.
Ім — што стары, што малады:
У сэрцах — ані кроплі жалю…
Адзін бязлітасны разлік.
Адно жаданне: каб маўчалі…
Патух вачэй маўклівы крык.
Мяне забілі. Расстралялі.
Не напішу радзіне ліст,
Дзе ключ да чорнага сакрэту…
Пачуйце ж: я не тэрарыст!
А тэрарыст жывы й дагэтуль!
Так, разумеў: не прыйдзе цуд…
Адно зазначу, людажэры:
Не вы мой суд, а я ваш суд.
Суд праўдай найвышэйшай меры…
Каментары