Выйшлі новыя кнігі, прысвечаная гісторыі Полацка.

З прадмовы да кнігі «Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года»:

«Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года з поўным правам можна залічыць да гістарычных помнікаў, якія належным чынам яшчэ не ацэненыя нашай навукай. Спасылкі на Полацкую рэвізію мы сустракаем не так часта нават у спецыяльнай літаратуры, прысвечанай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя. Цяжка сказаць, што стала таму прычынай. Магчыма, справа ў тым, што рэвізію звычайна разглядаюць як крыніцу па сацыяльнай і эканамічнай гісторыі. Можа быць, прычынай таму стаў яе рэгіянальны характар. Аднак у рэчаіснасці значэнне Полацкай рэвізіі зусім не абмяжоўваецца пытаннямі гаспадарчага жыцця і сацыяльнай структуры насельніцтва. Тое самае можна сказаць і пра рэгіянальны характар апісання — нягледзячы на тое, што галоўным аб’ектам увагі рэвізораў было, безумоўна, Полацкае ваяводства, мы знаходзім у рэвізіі даволі шмат звестак па гісторыі іншых зямель Вялікага Княства Літоўскага. Ёсць тут і матэрыялы, якія датычацца суседніх дзяржаў».

З прадмовы да кнігі «Кніга магістрата места Полацка 1727 г.»:

Значэнне Полацка для гісторыі нашай краіны цяжка пераацаніць. У XV — XVIII стст. ён з’яўляўся адным з буйнейшых местаў не толькі Беларусі, але і ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя гэтага старажытнага палітычнага і эканамічнага цэнтра паўночнай Беларусі ўжо некалькі стагоддзяў прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Аднак, нягледзячы на значную колькасць апублікаваных навуковых прац, можна ўпэўнена сцвярджаць, што асобныя перыяды мінулага Полацка вывучаны недастаткова. Адным з фактараў, якія стрымліваюць развіццё даследаванняў па гісторыі места першых трох чвэрцяў XVIII ст., з’яўляецца тое, што дакументальная спадчына полацкага магістрата гэтага часу, нягледзячы на яе адносна добрую захаванасць, практычна не публікавалася і дагэтуль застаецца па-за ўвагай навуковай грамадскасці.

Глядзі таксама: Пад штандарам Евангелля. Новы нумар «ARCHE»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?