Масквічы нясуць кветкі і памінальныя свечкі да амбасады Беларусі пасля паведамленняў аб выкананні смяротнага прысуду ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, паведамляе «Інтэрфакс».

У суботу ўвечары да беларускай амбасады прыйшлі людзі з кветкамі ў руках, запалілі свечкі і пакінулі іх перад будынкам дыпмісіі. У цяперашні час людзі працягваюць несці кветкі, у тым ліку белыя ружы, перавязаныя чорнымі стужачкамі.

Паліцыя не ўмешваецца ў тое, што адбываецца.

На пытанне карэспандэнта «Інтэрфакса» аб тым, што заахвоціла яе прыйсці да пасольства, адна з дзяўчат сказала: «Гэта мая асабістая пазіцыя, я не грамадзянка Беларусі, але лічу, што ў сучасным свеце караць смерцю людзей дзіка».

У Віцебску, каля дома, дзе жыў адзін з расстраляных Уладзіслаў Кавалёў, таксама сабраліся людзі з кветкамі і свечкамі, але супрацоўнікі АМАП не дазваляюць пакідаць іх каля кватэры.

Беларусы Масквы збіраюцца каля пасольства ў нядзелю, а 12-й. Яны плануюць паставіць свечкі ў царкве насупраць пасольства і правесці пікет каля яго.

  • * *

Каля амбасады Беларусі ў Маскве ў нядзелю прыняты павышаныя меры бяспекі ў сувязі з чаканымі акцыямі пратэсту супраць пакарання асуджаных за тэракт у мінскім метро, ​​паведамляе РІА «Навіны».

«Будынак дыпмісіі на вуліцы Марасейка ўзяты пад узмоцненую ахову, яго ахоўваюць больш за дзесяць супрацоўнікаў паліцыі», — паведаміла агенцтву крыніца ў праваахоўных органах.

З учорашняга вечара да будынка амбасады ў Маскве масквічы нясуць кветкі і запальваюць свечкі ў памяць аб пакараным смерцю Уладзіславу Кавалёву.

«Ніякіх здарэнняў зафіксавана не было, усё праходзіць досыць мірна і спакойна», — паведаміў суразмоўца агенцтва.

Чакаецца, што на працягу дня да амбасады прыйдзе яшчэ шэраг спачуваючых грамадзян.

«Мы маем інфармацыяй аб тым, што людзі будуць прыходзіць і ў нядзелю. У прыватнасці, аб 11–1 ураніцы да будынка амбасады павінна прыйсці група грамадзян, якая дамовілася пра тое праз Twitter», — дадала крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?