Евангельскі пастыр Эрнст Сабіла 18 сакавіка адзначае сваё 80-годдзе. У 1951-м пасля двух месяцаў «амерыканкі» яго асудзілі да расстрэлу за «антысавецкую агітацыю, абцяжараную нацыянальнымі і рэлігійнымі забабонамі». Сабіла крытыкаваў як нацыянальную, так і рэлігійную несвабоду ў СССР. Прысуд замянілі на зняволенне, ён адсядзеў 13 гадоў у савецкіх канцлагерах — але і дацяпер каржакаваты, магутны, цягае цэглу для будаўніцтва агромністага дома малітвы ў Асіповічах. Нетаропкі, грунтоўны, але гучны, Эрнст Канстанцінавіч расказвае пра ўцёкі з лагера — і кожнае слова бы тую цагліну кладзе: «Бягу. Сілаў няма. Снег. Страляюць. Толькі кулі ўвушшу — жыг! жыг!.. Аніводная не кранула. Госпад даў выжыць. Думаю, дзеля чаго? Для таго, дзеткі, каб зараз я мог вам распавесці, як было там».

Глядзіш у ягоныя глыбокія беларускія вочы — і наварочваюцца слёзы.

Многая лета, Эрнст Канстанцінавіч!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?