18 сакавіка ў Мінску праходзіць з’езд Беларускайсацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Як паведаміла старшыня партыі Ірына Вештард, на з’езд вылучана 76 дэлегатаў з правам голасу ў таемным галасаванні і 20 — з правам дарадчага голасу. «Гэтыя 20 дэлегатаў прадстаўляюць Гомельскую і Магілёўскую вобласці Там у структур няма юрыдычнага адрасу, таму яны афіцыйна не зарэгістраваныя, а значыць, галасаваць на з’ездзе не могуць Тым не менш, усё адно ў нас ёсць прадстаўнікі ўсіх абласцей», — патлумачыла Вештард.
Паводле яе слоў, гэта чарговы з’езд, асноўная задача якога — абраць кіруючыя органы партыі.
«Паколькі папярэдні з’езд не быў прызнаны Міністэрствам юстыцыі, у нас цяпер афіцыйна няма ні старшыні, ні кіруючага органа, ні цэнтральнага камітэта партыі, ні цэнтральнай рэвізійнай камісіі Нам важна абраць гэтыя органы,а потым мы ўжо можам абмяркоўваць і іншыя пытанні. Змяненне статута і гэтак далей «, — паведаміла кіраўнік партыі.
Пытанне аб удзеле партыі ў маючых адбыцца парламенцкіх выбарах на парадку дня не стаіць, паведаміла Вештард. «Але калі хтосьці паставіць такое пытанне, мы яго разгледзім», — дадала яна.
XIII (паўторны) з’езд Беларускай