Стэфан Эрыксан нарадзіўся 18 сакавіка 1962.

Ён называе сябе «хлопцам з сярэдняй шведскай сям’і». Эрыксан з’явіўся на свет і першыя дваццаць гадоў жыцця пражыў у горадзе Вэстэрос (Швецыя), па велічыні параўнальным з Маладзечнам.
Выязджаў толькі на год — на школьную стажыроўку ў ЗША. Магчыма, тады і прачнулася прага да падарожжаў і спасціжэння новых моваў.

Пасля школы Эрыксан

служыў у войску перакладчыкам, што дало магчымасць удасканаліць веданне англійскай і расейскай.
Захапленне расейскай мовай паклікала Стэфана ў Маскву: ён стаў стажорам у МГУ на кафедры расейскай мовы для замежнікаў. Пасля, скончыўшы Стакгольмскі інстытут эканомікі і гандлю (1988), Эрыксан тры гады працаваў у Шведскім гандлёвым савеце, займаючыся наладжваннем кантактаў з савецкай, а пасля постсавецкай прасторай.

У 1992 ён напісаў заяву з просьбай узяць яго на працу ў МЗС. Эрыксана скіравалі ў гандлёвы аддзел шведскага пасольства ў Маскве.

У Швецыі няма спецыяльнай навучальнай установы, дзе рыхтавалі б дыпламатаў, распавядаў Эрыксан, таму сакрэты дыпламатычнага майстэрства ён спасцігаў у працэсе працы
першыя тры гады.

Потым, ад 1995 да 1997, Эрыксан працаваў у Брусэлі, у шведскім прадстаўніцтве пры Еўрасаюзе, потым яшчэ тры гады — на радзіме. Тады яму ўпершыню давялося займацца беларускімі справамі. Пасля

ад 2000 да 2005 Эрыксан працаваў у Шведскім генеральным консульстве ў расійскім Санкт-Пецярбургу. Увосень 2005 яго накіравалі ў Мінск.

За час знаходжання ў Беларусі ён дасканала вывучыў беларускую мову. «Для беларусаў важна, калі нехта з замежжа размаўляе на мове», — кажа Эрыксан. Прыклад быў дадзены: беларуская мова пачала гучаць і з вуснаў іншых прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу.

Але Стэфан Эрыксан пайшоў далей —

ён перакладае Быкава з беларускай, спявае ў беларускім хоры і агучвае аўдыёкнігі.
Пасла Швецыі часта можна бачыць у залах палітычных судоў, у беларускіх культурных і грамадскіх асяродках.

Рэдакцыя НН далучаецца да віншаванняў юбіляру!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?