«Я малюся за хлопцаў і спачуваю іх родным», — сказаў Апостальскі Візітатар для беларусаў грэка-католікаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане айцец Аляксандр Надсан у справе смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

«Уважаю, што гэта не па-людску, не па-хрысціянску і не па-божаму. Часамі расследаванне доўжацца гадамі, а ў нас раз-два, вельмі сумніўныя доказы, і маладыя людзі згінулі. Я маліўся за гэтых маладых людзей. І малюся, каб іхняя ахвяра не прайшла дарэмна, каб схамянуліся ўлады, каб больш такога не было».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?