КДК: У некаторых сталоўках Гомеля рабочых кормяць дорага і пратэрмінаванымі прадуктамі

Праверкі рабочых сталовых на прадпрыемствах Гомеля выявілі шэраг парушэнняў тэхналогіі прыгатавання страў, бяспекі харчовых прадуктаў і санітарных норм.

Як паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Гомельскай вобласці, ва ўсіх шасці правераных сталовых (РУП «Гомельэнерга» і «Гомельскі завод гідрапрывад», а таксама ААТ «Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт», «8 Сакавіка», «Гомельскі аўтарамонтны завод» і «Электраапаратура») былі ўстаноўленыя факты недакладання прадуктаў (у сярэднім у 43% адабраных для даследавання страў). Дзе-нідзе недакладанні мелі месца ва ўсіх даследаваных стравах.

Напрыклад, у сталовай РУП «Гомельэнерга» колькасць тлушчу ў пярловым супе з грыбамі і ў варанай свежай капусце склала менш за палову ад нормы, а ў бульбяным пюрэ — 25%.

Персаналу сталовай завода «Цэнтраліт» заканчэнне тэрмінаў прыдатнасці некаторых прадуктаў (свініны, сметанковага масла, сыру) на 43–80 сутак не перашкодзіла выкарыстаць іх для прыгатавання другіх страў, салатаў і гарніраў. А ўсяго на кухні і на складзе завода са скончаным тэрмінамі прыдатнасці знаходзілася прадуктаў на 1,3 млн. рублёў.

Аналагічныя факты захоўвання прадуктаў, тэрмін прыдатнасці якіх выйшаў, выяўленыя ў сталовых РУП «Гомельэнерга» і ААТ «Гомельскі аўтарамонтны завод» —

тут тэрмін прыдатнасці гарнірных буракоў у трохлітровых слоіках закончыліся 1–3 гады таму.

Апрача таго, на ўсіх правераных аб’ектах харчавання выяўленыя шматлікія парушэнні санітарных норм і правілаў. Так, на ААТ «8 Сакавіка», дзе працуюць 1.579 чалавек, у тым ліку 600 — у другую змену, харчаванне рабочых для другой змены наогул не было арганізаванае.

Праверкі таксама паказалі, што наймальнікі і прафсаюзныя камітэты не надаюць належнай увагі стварэнню ўмоў для харчавання сваіх работнікаў, а таксама пытанням патаннення кошту харчавання. Кошт харчавання не толькі не рабіўся меншым за кошт сродкаў прадпрыемства, але наадварот — на большасць страў прымянялася максімальная нацэнка ў памеры 50%. Такія факты зафіксаваныя на прадпрыемствах «Цэнтраліт», «8 Сакавіка», «Гомельскі аўтарамонтны завод», «Электраапаратура». Разам з тым завод «Гідрапрывад» і «Гомельэнерга» памер нацэнкі на стравы ўласнага прыгатавання абмежавалі 10%. Як вынік, наведвальнасць сталовых работнікамі прадпрыемстваў вельмі нізкая і складае ад 6% да 25% працуючых.

Па выніках праверак абласным КДК будзе прыменена адміністрацыйная адказнасць да прадпрыемстваў і службовых асоб.

Пастанова Саўміна «Аб стварэнні ўмоў для харчавання работнікаў», згодна з якой наймальнікам і прафсаюзным арганізацыям рэкамендавана ў 2012 годзе ўключыць у калектыўныя дагаворы пытанні стварэння ўмоў для харчавання работнікаў і патаннення яго кошту, уступіла ў сілу 15 лютага.

БелаПАН

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.
Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney
Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):
321-бах напiсаў(ла) 19 сакавiка 2012 у 9:52
Тэрмінова шукаем новых ахвярных баранавых - якія адныя вінаватыя ў "асобных недахопах". А усялякія дфр, кдк, кдб і адмінпрэзін - белыя і пушыстыя.
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтр: падлічыце, колькі будзе...

не бачу сімвалы
Галоўнае
Дашлі сваю навіну
Загружаецца...
Усе навіны
Курсы валют
25.04 НБ РБ
USD 9970
EUR 13790
RUB 279.5
PDF-версія
25
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30
Гарачыя тэмы
Новая жанчына ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі з'явілася на людзях у часе паслання нацыянальнаму сходу ФОТЫ  52 Што гэта за яна і якія функцыі выконвае? Хто ведае, падкажыце ў каментах
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY