Адміністратыўная справа лідэра нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша разглядалася сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска.

Актывіста абвінавачвалі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт 23.34 КjАП РБ). Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пасля прагляду фотаздымкаў акцыі, накіраваў справу на дапрацоўку ў РУУС.

Новы разгляд справы прызначаны на 10 гадзін 23 сакавіка.

Яўгена Контуша затрымалі ў другой палове дня 16 сакавіка каля амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Менску. Нацыянал-бальшавікі зладзілі акцыю, скіраваную супраць кітайскіх інвестыцыйных праектаў, якія істотна парушаюць правы беларусаў і ў тым ліку супраць вырубкі парка імя 40-годздзя Кастрычніка.

Выходныя ён правёў ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?