Нямецкую дырэктарку Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёганэса Рау не пусцілі ў Беларусь.
18 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск ёй патлумачылі, што яна неўязная, хоць і мае візу. Таму Астрыд Зам мусіла вылецець у Рыгу.
У Беларусі Астрыд Зам мелася абмеркаваць пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай выставы па чарнобыльскай тэматыцы.