Як паведамілі ў Кобрынскім раённым аддзеле Следчага камітэта, трагедыя здарылася 16 сакавіка прыблізна ў 19.00 на штучным вадаёме ў вёсцы Бельск. Паводле папярэдніх звестак, два мясцовыя школьнікі, 10 і 11 гадоў, каталіся на лёдзе, пакуль той пад імі не праламаўся. Мясцовы жыхар, які праходзіў непадалёк, пачуў крыкі хлопчыкаў, калі тыя ўжо знікалі пад вадой. Дзеці знаходзіліся за сем метраў ад берагу, і выратаваць іх мужчына не здолеў. Целы хлопчыкаў дасталі вадалазы раніцай 17 сакавіка.

Праверку па факце гібелі школьнікаў праводзіць Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта. Папярэдняя прычына смерці дзяцей — асфіксія ў выніку ўтаплення.

Паводле звестак Брэсцкага абласнога савета Асвода, з пачатку гэтага года ў вадаёмах вобласці патанулі шэсць чалавек, дзевяць удалося выратаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?