Канцлер ФРГ Ангела Меркель плануе развіць сетку ветраных электрастанцый каля берагощ краіны. Агульная плошча, занятая ветракамі, у шэсць разоў перавысіць памеры Нью-Ёрка, а даўжыня новых ліній электраперадачы будзе як адлегласць ад Лондана да Багдада.

Рэалізацыя праекта ацэньваецца ў €200 млрд, гэта значыць 8% ад ВУП краіны па выніках 2011 года.

Неабходнасць стварэння гэтак буйной сеткі ветраных электрастанцый

абумоўлена намерамі Германіі адмовіцца ад выкарыстання 17 атамных рэактараў, якія выпрацоўваюць пятую частку электраэнергіі ў краіне.

«Калі Германія паспяхова рэалізуе праект, яна можа стаць узорам для пераймання для іншых краін. Калі гэта не атрымаецца, то гэта будзе катастрофай для палітыкаў, грамадства і эканомікі Германіі», - кажа Клаўдзія Кемферт, аналітык з даследчага інстытута DIW у Берліне.

Германія абвясціла пра намер адмовіцца ад ядзернай энергетыкі і зачыніць усе АЭС у краіне да 2022 года пасля аварыі на японскай АЭС «Фукусіма-1» ў сакавіку мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?