Новы дызайн прыпынкаў у Мінску - фотафакт
На вуліцах беларускай сталіцы плануюць змяніць дызайн прыпынкаў грамадскага транспарту. Некалькі тэставых канструкцый ужо з'явіліся на вуліцы Янкі Купалы.
Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў генеральны дырэктар «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі.
«Пробны запуск ўжо адбыўся: на вуліцы Янкі Купалы насупраць 2-й гарадской клінічнай бальніцы і каля Дома ветэранаў ўстаноўлены новыя прыпыначныя пункты, якія розняцца па дызайне ад астатніх прыпынкаў горада, — распавёў ён. — Дзве гэтыя канструкцыі адрозніваюцца дызайнам і фірмай-вытворцам. Цяпер яны праходзяць апрабацыю.
Вывучаем, наколькі яны зручныя, якая лепш абараняе ад ветру і ападкаў, паглядзім, як абодва будынкі павядуць сябе ў летніх умовах, ацэнім дызайн, будзем таксама прыслухоўвацца да меркавання гараджан. Пасля зробім выбар на карысць адной з гэтых двух мадэляў».
Праўда, фатакар «Нашай Нівы» знайшоў усяго адну канструкцыю, другую не адшукаў.
Як вам яна?
ГС
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ