Ніхто так не інвестуе ў сваю краіну, як грамадзяне сваёй краіны. Нехта там у 96-м хваліўся, што пацісне руку апошняму бізнэсоўцу ў краіне… Ці не вы, Аляксандр Рыгоравіч?

Душылі «жулікаў» і спекулянтаў? І хто цяпер задыхаецца ў выніку ад удушша?
Ці не вы, Аляксандр Рыгоравіч?

А што такое?

Лядовыя палацы не прыносяць прыбытку? А як жа горад без кіёскаў, ужо не радуе Ваша вока?
ПУПы Вас не ўзбагацілі? А так, толькі кожны трэці ІПэшнік перарэгістраваўся ў ПУП… Зноў фінансавыя страты. А тут чыноўнікі і міністэрствы, ведамствы і адміністратыўныя камітэты крычаць: дай!
Яшчэ БРСМ: дай! Войска: дай! Міліцыя: дай! КДБ: дай! Прадпрыемствы: дай! ЖЭСы: дай!
Аграгарадкі, калгасы: дай! «Тата, купі марозіва» проста блякне. Вакол ворагі! Звар’яцець можна!
Як тут не пачнеш думаць нахіляльнымі і пайменнымі катэгорыямі, калі ўсе даць просяць.

Цікава,

ці сярод усёй гэтай массы, што просіць грошы, Аляксандр Рыгоравіч заўважыць просты народ, які і просіць усяго толькі свабоды?..
Бо грошы яшчэ знайсці трэба, каб даць, а свабоду… а свабоду ўсяго толькі вярнуць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?