Паведаміў 20 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Ён удакладніў, што партыя будзе вылучаць не кандыдатаў як такіх, а «спікераў — людзей, якія данясуць да беларусаў пасланне АГП». «Гэта пасланне простае: няма свабодных выбараў у Беларусі, як следства — няма віз, няма эканамічных прэферэнцый, няма грошай у вашых гаманцах», — заявіў Лябедзька.

Па словах палітыка, галоўная задача кандыдата-спікера — інфармаваць як мага большую колькасць людзей. Кандыдаты ў дэпутаты будуць выкарыстоўваць магчымасці дзяржаўнага тэлебачання і радыё, але не будуць выкарыстоўваць дзяржаўныя грошы, выдзеленыя ім для друку ўлётак. «Ніякія дзяржаўныя фонды выкарыстоўвацца не будуць», — сказаў ён.

Разам з тым кандыдаты ў дэпутаты ад АГП выкарыстоўваюць сваё права ствараць добраахвотныя фонды для сваёй падтрымкі, дадаў Лябедзька.

Што тычыцца дзяржаўных СМІ, то палітык адзначыў: «У нас ёсць па пяць хвілін на тэлебачанні і на радыё, у нас ёсць гарантаванае месца ў дзяржаўных газетах — гэтым трэба скарыстацца».

Па словах Лябедзькі, кандыдаты-спікеры мусяць зняцца з выбарчай гонкі за пяць дзён да выбараў.

Намеснік старшыні АГП Леў Марголін запрасіў усіх, хто падзяляе каштоўнасці АГП, далучацца да планаў партыі. «Калі каму ёсць што сказаць, ён можа ўступіць у АГП, потым правесці кампанію і выйсці з АГП. Гэта не забараняецца», — сказаў Марголін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?