«Советская Белоруссія» адрэагавала на скандал вакол загаду пра «недапушчэнне гвалтоўнай беларусіфікацыі», які выкрыўся ў Брэсцкай вобласці.

Дацэнт кафедры паліталогіі Белдзяржуніверсітэта Усевалад Шымаў, які прысвяціў гэтай тэме сваю калонку ў галоўнай афіцыёзнай газеце («СБ» ад 20 сакавіка), абрынаецца на… апазіцыю.

«У тым, што ў нас дзве мовы маюць дзяржаўны статус, утрымліваецца глыбокая праўда», — піша Шымаў.

У назвах моваў, працягвае ён, супольны корань — «рус»: «Значыць, беларуская мова — гэта таксама расейская мова».
Гэтую сваю выснову Шымаў падмацоўвае гістарычнымі фактамі: рускімі называлі сябе праваслаўныя жыхары ВКЛ, Скарына выдаў «Біблію руску», у Статуце ВКЛ «руская» прызнаецца мовай дакументаў.
«Ад школьнай лавы мяне вучылі, што ўсе ўсходнія славяне паходзяць ад адзінай старажытнарускай народнасці, якая ў далейшым распалася, утварыўшы тры самастойныя народы. Але ці распалася?» —
задаецца пытаннем Шымаў. На яго думку,
беларусы і украінцы проста «стварылі самабытныя формы «рускасці».
І таму
«беларуская самабытнасць па-за Руссю аказваецца абсечанай, інваліднай, а менавіта па гэтым шляху клічуць нас неўмераныя нацыяналісты».

Шымаў агаворваецца, што «адносіны між беларускай і расейскай культурамі не заўжды былі бясхмарнымі» і «на піку магутнасці ВКЛ беларуская культура нават, напэўна, пераўзыходзіла вялікарускую». А 

змарнавалі тую магутную беларускую культуру «некалькі стагоддзяў польскага панавання».
Тым, што беларуская мова «была зведзеная на фальклорна-этнаграфічны ўзровень» тлумачылася, паводле Шымава, «пагардлівае стаўленне многіх беларусаў да сваёй мовы і памкненне перайсці на больш прэстыжную, і да таго ж такую блізкую рускую мову»… «У рэшце рэшт
галоўнымі ворагамі беларускай мовы аказваюцца зусім не рускія, а самі беларускія нацыяналісты, якія, захапіўшы манаполію на «беларускасць», сваімі русафобскімі эскападамі толькі адпалохваюць беларусаў ад роднай мовы», —
рэзюмуе Шымаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?