Фота 112.by

Фота 112.by

Пракуратура Мінска паведаміла падрабязнасці расследавання рэзананснай аварыі на праспекце Незалежнасці ў ноч на 7 студзеня 2011 года, паведамляе партал Auto.onliner.by.

Нагадаем, што тады кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем. Спачатку машына зачапіла бардзюр, а затым ўрэзалася ў агароджу падземнага пераходу і загарэлася. У аўто знаходзіліся тры чалавека — афіцэры расійскай арміі.

Згодна вынікаў расследавання, на момант аварыі легкавік рухаўся з хуткасцю 153,8 км/г. Пры ўдары аб канструкцыю падземнага перахода непрышпіленыя рамянямі бяспекі пасажыры выпалі з салона аўто. Адзін з іх упаў на газон і ад атрыманых раненняў загінуў на месцы. Другі пасажыр упаў на прыступкі перахода, але цудам застаўся жывы.

Як устанавіла экспертыза, кіроўца аўто загінуў не ад траўмаў, атрыманых у аварыі, а ад апёкаў. На момант здарэння ён быў нецвярозы. Крымінальная справа спыненая па прычыне смерці кіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?