Мемарыял «Курган Славы», стаў платным. Новаўвядзенне датуецца сённяшнім днём. Плату ўвяла дзяржаўная ўстанова «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь»: Курган Славы — яго філіял.

Прычына банальная: на падтрыманне комплексу неабходныя сродкі, якіх няма.
Наведванне мемарыяла «Курган Славы» будзе каштаваць школьнікам, навучэнцам прафтэхвучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і іншых навучальных устаноў 1500 рублёў, для астатніх катэгорый грамадзян — 3000.
Грошы возьмуць проста за тое, што вы падымецеся па прыступках. Як паведамляе інтэрнэт-партал«Мы», экскурсія для школьнікаў і навучэнцаў каштуе 7000 рублёў з групы да 20 чалавек, для астатніх грамадзян — 12 000 (група да 5 чалавек) або 19 000 (група ад 5 да 20 чалавек).

Чаму вырашана браць грошы за наведванне комплексу?

— Звязана гэта з тым, што нам, як і ўсім, трэба зарабляць, — каротка растлумачылі ў адміністрацыі мемарыяла. — Вы, вядома, пра гэта не напішаце, але

гэта рашэнне Мінаблвыканкама…

Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» створаны на 21-м кіламетры шашы Мінск-Масква ў гонар завяршэння аперацыі па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У аснову Кургана была закладзеная зямля гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці. Урачыстае адкрыццё адбылося 5 ліпеня 1969 года. Агульная вышыня комплекса — 70,6 метра. Поўная назва — «Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцелькі Беларусі». Мемарыял досыць папулярны ў маладых. Возяць сюды і экскурсійныя групы школьнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?