Напярэдадні, 19 сакавіка, ён прыняў удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС/Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, дзе было абмеркавана далейшае ўзаемадзеянне дзяржаў інтэграцыйнага аб’яднання ва ўмовах стварэння і развіцця Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана.

20 сакавіка адбылася сустрэча з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным. Затым Лукашэнка прыняў удзел у нефармальным снеданні ад імя прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, а таксама сустрэўся з жонкай першага прэзідэнта Расіі Наінай Ельцынай, даў інтэрв’ю кіраўніку і вядучаму праграмы Spotlight («Пражэктар») тэлекампаніі Russia Today («Расія сёння») Аляксандру Гурнову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?