Аляксандр Лукашэнка заявіў, што спачувае сваякам Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якія нядаўна былі пакараныя па абвінавачванні ў серыі тэрактаў. Такую заяву ён зрабіў у інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today 20 сакавіка.

«Для мяне гэта была чарговая трагедыя ў маім жыцці, — сказаў ён. — 

Больш за ўсё я суперажываў бацькам гэтых людзей, якім я дапамагчы не магу. На жаль».
Ён дадаў, што яму складана было адмовіць аднаму з асуджаных у памілаванні (аб памілаванні прасіў Уладзіслаў Кавалёў, другі фігурант справы гэтай магчымасцю не скарыстаўся).

Аднак у гэтай сітуацыі, па словах Лукашэнкі, інакш ён паступіць не мог.

«Гэта чыстая крымінальшчына, — сказаў ён з нагоды тэрактаў, за якія былі асуджаныя Кавалёў і Канавалаў. — Прытым катастрафічная вельмі крымінальшчына, дараванню якой няма. Я мяркую, так бы і ў Расіі паступілі, і ў іншых краінах».

Ён таксама адзначыў, што за час знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе толькі адзін раз памілаваў чалавека, асуджанага да смяротнага пакарання.

Прэтэнзіі да судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэрарызме Лукашэнка адкінуў, адзначыўшы, што працэс быў адкрытым і што «ўсе працэдуры былі выкананыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?