Пра гэта на прэс-канферэнцыі 21 сакавіка паведаміла намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Галіна Гілевіч. Нагадаем, месячнік па прыбіранні, добраўпарадкаванні і азеляненні гарадскіх тэрыторый пройдзе з 1 па 30 красавіка.

«Магчымасць для прыцягнення насельніцтва ў нас ёсць, мы правялі апытанні і высветлілі, што гараджане хочуць удзельнічаць у навядзенні парадку на сваіх дваровых тэрыторыях», — адзначыла Гілевіч.

Яна паведаміла, што разам з традыцыйнымі работамі сёлета насельніцтва будзе ўдзельнічаць у сумесным з жыллёвымі службамі добраўпарадкаванні пляцовак для выгулу дамашніх жывёл, разметцы парковачных месцаў у дварах, абуладкаванні новых парковачных месцаў. Спецыяліст патлумачыла, што жыллёвымі службамі выяўлена 150–170 дадатковых месцаў паркоўкі аўтамабіляў у дварах. «Для іх абуладкавання, напрыклад, спатрэбіцца панізіць дарожны борт, перасадзіць кустоўе і г.д., што будзе зроблена насельніцтвам сумесна з жыллёвымі службамі», — расказала Гілевіч.

«Сёлета запланавана прыцягнуць сродкі і сілы насельніцтва для пасадкі кветак і абуладкавання газонаў і клумб у дварах, дзе будзе арганізаваны продаж пасадачнага матэрыялу», — расказала намеснік генеральнага дырэктара. Акрамя таго, будзе арганізаваны збор металалому, макулатуры і шклабою, а таксама ўтылізацыя аўтамабіляў, што не эксплуатуюцца.

Як паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Аксана Волкава, на сайце Мінгарвыканкама (www.minsk.gov.by) ёсць спецыяльная рубрыка, у якой размешчаны план добраўпарадкавання горада. «Любы жыхар Мінска можа пакінуць на сайце свае канкрэтныя прапановы па паляпшэнні горада. Упершыню арганізаваны раздзел „Грамадскі кантроль“, у якім мінчане змогуць пакідаць сваё меркаванне па якасці работ па навядзенні парадку, якія выконваюцца гарадскімі службамі. Калі будуць заўважаныя недахопы, яны будуць устараняцца», — запэўніла прадстаўнік Мінгарвыканкама. Паводле яе слоў, такія ж раздзелы створаны на сайтах раённых адміністрацый.

Волкава таксама паведаміла, што падчас месячніка маладзёжнае аб’яднанне «Авангард» прыцягне мастакоў-графітыстаў для ўпрыгажэння каля 100 аб’ектаў, сярод якіх кантэйнеры для смецця, бетонныя сцены, гаражы і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?