Эканоміка33

Лукашэнка звінаваціў Казахстан у тармажэнні ЕўрАзЭс

Дагавор аб трансфармацыі ЕўрАзЭС не падпісаны, таму што Казахстан выступіў супраць эканамічнага саюза.
Пра гэта, як паведамляе РіА Новости, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 сакавіка ў эксклюзіўным інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today.

«Мы сапраўды не прынялі гэты праект дагавора, не падпісалі. Чаму? Таму што Казахстан выступіў катэгарычна супраць эканамічнага саюза», — адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён, гаворачы пра трансфармацыю ЕўрАзЭС, падкрэсліў, што Казахстан выказаў пярэчанні адносна прапановы Расіі і Беларусі, а «мы былі адзіныя ў падпісанні дагавора».

«Мы сказалі: «Так, дагавор трэба падпісаць аб саюзе». Яны заявілі, што не трэба паскараць гэты працэс:
«Дамаўляліся ў 2015 годзе выйсці на ўзровень саюзных адносінаў — давайце ў 2015-м», — сказаў Лукашэнка.

***

Як нагадвае РІА Новости, дагавор аб заснаванні ЕўрАзЭС быў падпісаны 10 кастрычніка 2000 года ў Астане і набыў моц 30 мая 2001 года пасля яго ратыфікацыі ўсімі дзяржавамі-ўдзельніцамі. Членамі Еўразійскай эканамічнай супольнасці з моманту яе ўтварэння з’яўляюцца пяць дзяржаў — Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. З мая 2002 года статус назіральніка пры ЕўрАзЭС маюць Украіна і Малдова, са студзеня 2003 года — Арменія. Статусам назіральніка таксама валодаюць Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт, Еўразійскі банк развіцця.

Тры члены ЕўрАзЭС — Расія, Беларусь і Казахстан — утварылі Мытны саюз, які прадугледжвае адмову ад пошлін і большасці іншых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, а таксама ўніфікацыю правілаў гандлю з трэцімі краінамі. 1 студзеня 2012 года «тройка» стварыла Адзіную эканамічную прастору.

Для кіраўніцтва інтэграцыйнымі працэсамі ў фарматах МС і АЭП сфарміравана Еўразійская эканамічная камісія — міжнародная арганізацыя, падобная па сваіх функцыях на Еўракамісію, наддзяржаўны орган выканаўчай улады Еўрапейскага саюза. Камісію, якую вырашана размясціць у Маскве, узначаліў Віктар Хрысценка, раней міністр прамысловасці і гандлю Расіі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць