Увод другога блока беларускай АЭС можа ссунуцца на 2019 год. Пра гэта на адкрыцці 4-й спецыялізаванай выставы «Атамэкспа-Беларусь 2012» заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.

«Увод у эксплуатацыю першага блока атамнай станцыі запланаваны ў 2017 годзе, другога — з лагам у адзін-два гады», — паведаміў Сямашка.

Нагадаем, раней беларускі і расійскі бакі заяўлялі, што ўвод другога блока АЭС запланаваны на 2018 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?