Улады Беларусі маюць намер увесьці «на поўную моц» спіс невыязных грамадзян, паведаміў у інтэрв’ю тэлеканалу «Russia today» Аляксандр Лукашэнка.

На пытанне, ці створаны такі спіс, Лукашэнка адказаў:

«А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».

Ён абвінаваціў апазіцыянераў у падбухторванні Захаду да ўвядзення санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, бізнэсменаў і прадпрыемстваў:

«Гэта яны падкідаюць Захаду прозвішчы, арганізацыі, прадпрыемствы і настойваюць на ўвядзенні эканамічных санкцыяў. Яны», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?