Як паведамляе сайт Генпракуратуры, правяраюцца заявы, што прагучалі ў СМІ з боку асобных асоб, пра тое, што Саннікавым — «які адбывае пакаранне за арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, гвалтам і знішчэннем маёмасці» — прашэнне аб памілаванні напісана нібыта пад ціскам».

«Зараз матэрыялы старанна вывучаюцца. Пасля іх абагульнення і падрыхтоўкі адпаведнага заключэння яны будуць накіраваныя ў камісію па памілаванні пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якая разгледзіць іх у адпаведнасці з рэгламентам работы», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Андрэй Саннікаў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 года.

У канцы студзеня 2012 года стала вядома, што ён напісаў прашэнне аб памілаванні.
Па словах жонкі палітыка Ірыны Халіп, яно было напісана яшчэ 20 лістапада 2011 года пад катаваннямі. Аднак у МУС сцвярджаюць, што Саннікаў напісаў прашэнне 23 снежня, і 23 студзеня яно было перададзена ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?