У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Сейма, беларускай супольнасці ў Літве, грамадскія дзеячы і апазіцыйныя палітыкі з Беларусі. У Літву змаглі прыехаць Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч (ён быў спікерам круглага стала) і яшчэ некалькі чалавек. Асноўная тэма круглага стала перарасла ў абмеркаванне магчымага ўвядзення эканамічных санкцый ЕС супраць Беларусі.

Кіраўнік камітэта па міжнародных справах літоўскага Сейма Эмануэліс Зінгерыс паведаміў, што сёння былі выпрацаваныя рэкамендацыі, з якімі міністр замежных спраў 23 сакавіка паедзе ў Брусель.

Дакумент быў складзены пасля 4-х гадзінаў дыскусій і яго змест вырашана трымаць у таямніцы.

«Паглядзіце на мой твар і вы зразумееце, што я незадаволены тым, з чым паедзе наш міністр у Брусель», — сказаў Зінгерыс.

Вядома толькі, што Літва будзе выступаць за ўвядзенне эканамічных санкцый супраць асобных беларускіх алігархаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?