Адмова ад сілавога сцэнару — ключ да ўрэгуляванні рознагалоссяў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў: «узаемапрымальнае ўрэгуляванне існуючых рознагалоссяў — гэта адзіна разумны шлях. Гэта адпавядае інтарэсам не толькі Беларусі, але і Еўрасаюза.

Галоўнае пытанне: як гэта рэалізаваць? Цалкам відавочна, што пачаць рух па гэтым шляху можна толькі праз зніжэнне інтэнсіўнасці супрацьстаяння».

Пры гэтым Андрэй Савіных адзначыў:

«Перш за ўсё трэба спыніць практыку пастаяннага пашырэння санкцый з боку ЕС.
І справа зусім не ў тым, ці маюць санкцыі эфект. Важна, што гэтая практыка выключае магчымасць асэнсаванага і рацыянальнага збліжэння пазіцый.
Калі адзін бок вядзе актыўныя сілавыя дзеянні, любыя намаганні іншага боку па дээскалацыі напругі становяцца наўрад ці магчымымі, як, зрэшты, і вяртанне паслоў.
Трэба проста ўсведамляць гэта. Адмова ад навязвання сілавога сцэнару істотна мяняе сітуацыю. У гэтым выпадку ўзнікаюць перадумовы для вырашэння ўсяго комплексу пытанняў» .

«Калі казаць адкрыта, то гэта адзіны шлях. Беларусь — прыхільніца менавіта такога шляху.

Які будзе выбар ЕС, пакажуць яго дзеянні. Магу сказаць, што, выступаючы за ўрэгуляванне, мы гатовыя да любых сцэнароў», — заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі,
-- паведамляе БелТА.

***

Нагадаем, што ў пятніцу

23 сакавіка Рада міністраў Еўрасаюза будзе вырашаць, што рабіць у сітуацыі, калі беларускія палітвязні застаюцца ў турмах, а Мінск узяў курс на абслугоўванне Масквы. Мінск пагражае жорсткімі захадамі ў адказ: магчыма, выхадам з Усходняга Партнёрства і ліквідацыяй заходніх бізнэсаў у Беларусі.

Акрамя таго, унутры краіны створаны спіс закладнікаў са 108 дзеячоў грамадства і культуры. Пэўны час здавалася, што лукашэнкаўцы шукаюць вайны, а не міру. Аднак у апошні тыдзень стала вядома, што перамовы на дыпламатычным узроўні ўсё ж вядуцца. На іх завяршэнне застаецца ўсяго некалькі дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0