Пра гэта паведамляе Дэпартамент па справах турмаў краіны.

Галадоўшчыкі незадаволеныя тым, што ў турме абмежаваны час карыстання персанальным камп'ютарам. Таксама іх не задавальняе асартымент прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці.

Прэс-аташэ дэпартамента Аудрэ Мішэйкене паведаміла раней, што, нягледзячы на ​​пісьмовую адмову прымаць ежу, асуджаныя ў некаторых месцах пазбаўлення волі ў аўторак паспяхова паабедалі, а перад пачаткам галадоўкі папоўнілі свае запасы прадуктаў, выдаткаваўшы на гэта ў турэмных крамах 480 тыс. літаў (1 літ = 3 тыс. беларускіх рублёў).

Зараз прадстаўнікі адміністрацыі турмаў праводзяць з асуджанымі тлумачальную працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?