Асобны сцэнар святкавання гадавіны БНР мае Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Мінгарвыканкам не задаволіў заяўку партыі на правядзенне мітынгу 25 сакавіка ў Кіеўскім скверы, а на плошчу Бангалор КХП БНФ ісці адмаўляецца.

Намеснік старшыні партыі Юры Беленькі: «Мы падавалі заяўку на правядзенне мітынгу ў Кіеўскім скверы. Сёння прыйшоў адмоўны адказ паводле надуманай прычыны. Напісана, што ў нашай заяўцы недастаткова прапісана, якім чынам мы будзем арганізоўваць меры бяспекі.

Гэткім чынам, нам улады не даюць дазволу на святкаванне і, я думаю, нікому б не далі, калі б хтосьці заявіў не тое месца, якое ўлады дэманстратыўна вызначылі — „сабачнік“ на Бангалоры.

Таму сёньня я прапаную сваім калегам, каб у нашых структурах на свята былі арганізаваныя свае сьвяточныя сцэнары. Гэта могуць быць і канцэрты, і сустрэчы, і наведванне помных месцаў, а таксама іншыя мерапрыемствы. Тут трэба выбіраць: ці застацца без дазволенага масавага мерапрыемства і арганізаваць тыя імпрэзы, якія магчыма ў гэтай сітуацыі, ці сказаць: мы згодныя з тым зняважлівым месцам, якое выдзелілі ўлады, і прызнаем, што нашае месца там».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?