Шаноўны Павел Ізотавіч, ці Вы разумееце глыбіню кювету, ў які Вас занесла ў нумары за 7 сакавіка?

Наша з Вамі любімае выданне ўсе больш адрываецца ад сапраўдных праблемаў народу!

Мы проста цяпер іх не бачым!

На гэтую думку мяне наставіў артыкул Мінчанка Паўла “Променад в «рабочем порядке» (http://sb.by/article.php?articleID=57240).

Яго галоўная мулька - карэспандэнт запрапанаваў зрабіць Алегу Ліценкову, віцэ-мэру Магілёва - прыкінуцца шнуркамі і прагуляцца па гораду каб даведацца чым жыве народ?

Прычым, калі верыць журналісту, па ходу маршрута ён наставіў чыноўніку шмат хітрых капканаў: зацягнуў у кафэ, дзе ад кліента быццам ўльтыматыўна патрабуюць набыць піва з закусонам , а потым замаладзіў зрабіць тур па дворыках – каб “найти огромные снежные сугробы, в которых вязнут прохожие и буксуют автомобили “.

Лахануўся ваш спецкор!

У жлобскім кафэ без пытанняў далі гарбату, у дворыках быў поўны шык і прыма.

Адзінае слабае месца працы магілёўскай адміністрацыі, калі верыць артыкулу, гэта брудны стол у кафэ на трэцім паверсе Дому быту і тое, як вызнаў ваш мацёры пісака, “Видимо, беспорядок здесь — случайность”.

Затое сам Літвенкоў у час прагулкі лёгка знайшоў легіён язваў Магілёва, якія Мінчанка проста не заўважыў: “фанера вместо витринного стекла, неудачно сделанные перила на ступеньках магазина....”.

Ці не здаецца Вам, што СБ адкрытым тэкстам распісалася ў адрыве ад праблемаў людзей?.

Як жа гэта шукаць “огромные снежные сугробы”, і не пабачыць праблемаў бюргераў, кшталту “неудачно сделанные перила на ступеньках магазинах”? А як мог сп. Мінчанка прайсці міма крамы, дзе “фанера вместо витринного стекла”?

Вось на чым трэба было лавіць чынушу!

Мараль: аслеплі, ня можам рэагаваць на народныя траблы, страцілі кантакт з масамі!

Зрабіце высноўкі, сп. Якубовіч

Ваш фанатычны чытач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?