«Спіс неўязных у Еўрасаюзе, дзе і ваш пакорны слуга, і гэтак далей, гэты спіс прыняты з падачы нашай пятай калоны, якую ўзначальвае адзін з яе кіраўнікоў — Станіслаў Шушкевіч», — заявіў у інтэрв’ю каналу Russia Today Аляксандр Лукашэнка.
Ягоныя словы распаўсюдзіла афіцыйнае агенцтва БелТА.

Абразлівым выразам «пятая калона» ён называе ўсіх праціўнікаў сваёй дыктатуры.

Наконт уласнага спісу «невыязных» з Беларусі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі, на поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзём.
Гэта яны Захаду падкідваюць прозвішчы, арганізацыі, прадпрыемствы і настойваюць на ўвядзенні эканамічных санкцый».

Лукашэнка асабліва спыніўся на Станіславу Шушкевічу, жорсткім крытыку цяперашняй палітыкі: «Шушкевіч цяпер у вас становіцца ў Расійскай Федэрацыі героем ці ледзь не на кожны дзень на ўсіх каналах. Толькі вы не забывайце, што

пры Шушкевічу ўсіх рускіх людзей пасадзілі на чамаданы. Яны ўжо ўсіх падзялілі… Вось беларус, рускі, паляк. І калі б не дрэнны Лукашэнка, то рускім ужо рабіць бы ў Беларусі не было чаго», — паўтарыў Лукашэнка сваю даўнюю мантру, разлічаную на расійскую аўдыторыю.

«А што тычыцца яго палітыкі — аднаго досыць акту, калі ён і Краўчук настойвалі перад Ельцыным пра развал Савецкага Саюза. Вось гэтага дастаткова, гэта яго характарызуе».

«Не я яму суддзя. Я ведаю занадта шмат пра Шушкевіча, і

дастаткова было аднаго факта, каб ён закрыўся на ўсё астатняе жыццё [закрыць на слэнгу крымінальнікаў азначае пасадзіць у турму — НН]. Але я гэтага не рабіў і рабіць не буду», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?