16 сакавіка ў Мосары вернікі прайшлі Крыжовы шлях пакаяння па Кальварыі. Гэтак распачаліся велікапосныя рэкалекцыі. На гэтае адмысловае набажэнства вернікі прыйшлі, трымаючы ў сваіх руках крыжы, прынесеныя з дому. Разважанне кожнай стацыі падрыхтавалі самі парафіяне. Яны неслі таксама большы бярозавы крыж як сімвал Хрыстовага Крыжа.

Душпастыр парафіі, ксёндз Аляксей Юркайць нагадаў, што намаганнямі памерлага ксяндза Юозаса Булькі 10 кастрычнiка 2004 г., у дзень 490-годдзя летапіснага ўспаміну Мосара, на Гары Крыжоў быў пастаўлены велізарны крыж, як працяг Мосарскай Кальварыі. Калі ў 2014 годзе будзе адзначацца 500-годдзе Мосара, да юбілею будзе пастаўлены яшчэ адна памятка-крыж.

Рэкалекцыі ў Мосары разам з вернікамі правёў суддзя касцельнага суда Віцебскай дыяцэзіі і душпастыр дзеркаўшчынскай парафіі кс. Віталь Галец. Ён дапамог вернікам зноў перажыць навяртанне і адрадзіць нанова веру ў Хрыста, каб яны маглі з верай і надзеяй падрыхтаванне да свята Уваскрасення Хрыстовага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?