Імпрэзы Беларускага Тыдня перад Днём Волі пройдуць у Сойме і Ратушы. А 25 Сакавіка а 12-й на могілках Росы і Ліпоўка адбудзецца ўскладанне кветак на магілы падпісантаў Акта аб абвяшчэнні незалежнасці БНР. А 13-й стартуе святочны аўтапрабег па Вільні і да літоўска-беларускай мяжы.
Збор для ўскладання кветак — каля галоўнага ўваходу на могілкі Росы (Rasų g. 32).
Старт аўтапрабегу – ад Вострай Брамы (паркоўка каля «City Gate Hotel»)