Банкі змяншаюць стаўкі па дэпазітах у беларускіх рублях.

Ужо цяпер найлепшая прапанова на працяглы (паўгода і больш) тэрмін з фіксаванай стаўкай — 37% гадавых.
Гэта нават менш за дзейсную стаўку рэфінансавання. Такую прыбытковасць гарантуе «Хоўм-Крэдыт-Банк».
З кароткатэрміновых укладаў з фіксаванай стаўкай больш за ўсё можна атрымаць ад «Беларусбанка», які прадае ашчаджальныя сертыфікаты на два месяцы пад 47% гадавых.

Што да ўкладаў з плаваючай стаўкай, то яшчэ можна адшукаць доўгатэрміновыя прапановы вышэй за 50%. Аднак са змяншэннем стаўкі рэфінансавання, анансаванай Аляксандрам Лукашэнкам і Надзеяй Ермаковай, іх прыбытковасць будзе істотна змяншацца.

Гэта адбываецца ўжо цяпер. Напрыклад, кліенты «Дэльта-Банка» у верасні 2011 года маглі пакласці рублі на дэпазіт «Жыві яскрава!» пад 63% гадавых з штомесячнай капіталізацыяй. З 22 красавіка стаўка па гэтым укладзе зменшыцца да 35%. Пры гэтым дакласці грошы на дэпазіт нельга з пачатку сакавіка.

У апошнія дні пра змяншэнне ставак абвяшчалі і іншыя банкі, напрыклад, дзяржаўны «Парытэтбанк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?