У рэгіёнах мясцовыя ўлады забараняюць масавыя мерапрыемствы ў Дзень Волі 25 сакавіка.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, Слонімскі райвыканкам не дазволіў правядзенне ў гарадскім парку масавага мерапрыемства на Дзень Волі, якое праходзіла тут у апошнія гады. Аднак дэмакратычная грамадскасць горада ўсё ж мае намер адзначыць свята.

У гэты дзень запланавана наведванне магілы кіраўніка паўстання 1830—1831 гадоў Міхала Валовіча ў вёсцы Парэчча і ўскладанне кветак, а таксама футбольны турнір паміж камандамі партыйных арганізацый, якія дзейнічаюць у Слонімскім раёне.

Забаронены мітынг у Дзень Волі ў Гродне. У сваім адказе Гродзенскі гарвыканкам спасылаецца на невыкананне заяўнікамі закона аб масавых мерапрыемствах.

У чым заключаецца невыкананне закона, у адказе не тлумачыцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?