Дзеці да трох гадоў у Беларусі будуць бясплатна забяспечвацца лекамі, інваліды ІІІ групы — са скідкай 50 працэнтаў. Адпаведны ўказ № 139 «Аб ільготным забеспячэнні лекавымі сродкамі асобных катэгорый грамадзян» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 сакавіка.

У прыватнасці,

указам прадастаўляецца права дзецям ва ўзросце да трох гадоў на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў.

Інвалідам ІІІ групы прадастаўляецца права на 50-працэнтную скідку з кошту лекавых сродкаў, што выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, для лячэння захворванняў, якія прывялі да інваліднасці.

Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?