У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Міколы Дземідзенкі, затрыманага ўчора вечарам ў раёне вуліцы Акрэсціна, а таксама актывістаў РПСС Насты Шулейкі і Міхася Косткі.
На Дземідзенку быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Яго справу разгледзеў суддзя Юры Сезін, вынік — 10 сутак адмініністрацыйнага арышту. Насту Шулейку асудзіла Мотыль Таццяна. Яна разглядала справу Міхася Косткі.
Іх абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КоАП РБ) — падняты сцяг у гандлёвым цэнтры Сталіца.
Абодвум актывістам вынеслі пакаранне ў 5 сутак адміністратыўнага арышту, хаця не было ніводнага доказу віны Шулейкі, а Костка прызнаў віну.