Беларускія банкі гатовыя працаваць з 200-тысячнай купюрай. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні «Беларусбанка», які 22 cакавіка пратэставаў банкаўскае абсталяванне ў рабоце з новай купюрай, прэзентаванай 12 сакавіка Нацбанкам.

Як паведамілі ў «Беларусбанку», зараз тэставанне спецыялізаванага банкаўскага абсталявання яшчэ не завершана. Плануецца, што новыя купюры будуць уводзіцца ў зварот паступова і ўжо ў канцы сакавіка яны будуць загружаныя ў некаторыя банкаматы банка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0