Адзін з плакатаў, здаецца, ад АГП. Фота Сяргея Гудзіліна.

Адзін з плакатаў, здаецца, ад АГП. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дэматыватары маладафронтаўцаў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дэматыватары маладафронтаўцаў. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сярод удзельнікаў шэсця былі самыя розныя людзі. Фота Антона Матолькі, Toxaby.livejournal.com.

Сярод удзельнікаў шэсця былі самыя розныя людзі. Фота Антона Матолькі, Toxaby.livejournal.com.

Людзі прыйшлі з уласнымі плакацікамі. Фота Антона Матолькі, Toxaby.livejournal.com.

Людзі прыйшлі з уласнымі плакацікамі. Фота Антона Матолькі, Toxaby.livejournal.com.

Маладыя хрысціянскія дэмакраты. Фота Антона Матолькі, Toxaby.livejournal.com.

Маладыя хрысціянскія дэмакраты. Фота Антона Матолькі, Toxaby.livejournal.com.

Гэта вам, БРСМ. Photo.bymedia.net.

Гэта вам, БРСМ. Photo.bymedia.net.

Юначка. Photo.bymedia.net.

Юначка. Photo.bymedia.net.

Ведаем мы вашы выбары. Photo.bymedia.net.

Ведаем мы вашы выбары. Photo.bymedia.net.

Дэматыватары. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дэматыватары. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дэматыватары. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дэматыватары. Фота Сяргея Гудзіліна.

Крытыка Крамля за падтрымку Лукашэнкі. Фота Еўрарадыё.

Крытыка Крамля за падтрымку Лукашэнкі. Фота Еўрарадыё.

Пад дажджом. Фота Еўрарадыё.

Пад дажджом. Фота Еўрарадыё.

«Жыве Беларусь!» па чарзе. Фота Еўрарадыё.

«Жыве Беларусь!» па чарзе. Фота Еўрарадыё.

Людзі з балконаў глядзелі на рэдкае відовішча — шэсце. Фота Еўрарадыё.

Людзі з балконаў глядзелі на рэдкае відовішча — шэсце. Фота Еўрарадыё.

Міліцыя перад пачаткам акцыі ставіла металічныя рамкі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Міліцыя перад пачаткам акцыі ставіла металічныя рамкі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Перад пачаткам на пляцоўцы АН Беларусі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Перад пачаткам на пляцоўцы АН Беларусі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Фатограф ізноў нізка апусціўся. Фота Сяргея Гудзіліна.

Фатограф ізноў нізка апусціўся. Фота Сяргея Гудзіліна.

Лукашэнкаўцы зноў скажуць, што на вуліцы выйшлі пагромшчыкі і шкалата. Фота Сяргея Гудзіліна.

Лукашэнкаўцы зноў скажуць, што на вуліцы выйшлі пагромшчыкі і шкалата. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дэманстранты збіраліся ля Акадэміі навук. Фота Сяргея Гудзіліна.

Дэманстранты збіраліся ля Акадэміі навук. Фота Сяргея Гудзіліна.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» прыйшлі з вялікімі расцяжкамі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» прыйшлі з вялікімі расцяжкамі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Калона рушыла да вуліцы Сурганава. Фота Сяргея Гудзіліна.

Калона рушыла да вуліцы Сурганава. Фота Сяргея Гудзіліна.

На плошчы Бангалор. Фота Сяргея Гудзіліна.

На плошчы Бангалор. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сярод удзельнікаў шэсця былі розныя людзі. На фота: геі і хрысціянскія дэмакраты побач. Фота Еўрарадыё.

Сярод удзельнікаў шэсця былі розныя людзі. На фота: геі і хрысціянскія дэмакраты побач. Фота Еўрарадыё.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Выступае Алена Каваленка, жонка палітвязня. Фота Сяргея Гудзіліна.

Выступае Алена Каваленка, жонка палітвязня. Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Толькі часовай можа быць беспакаранасць.

Толькі часовай можа быць беспакаранасць.

Цягнікі не спыняліся на Акадэміі навук, сек вецер і дождж. Нягледзячы на застрашванне, людзі розных пакаленняў у роўнай колькасці: маладыя, сярэдняга пакалення, сталага веку — выйшлі на шэсце ў гонар Дня Волі. Была народная творчасць: людзі прыйшлі з дзясяткамі самаробных плакатаў. Акцыя была самай масавай ад часоў Плошчы 2010 года. Такога шматлікага Дня Волі не было ад 2007 года. Лукашэнкаўцы рабілі дробныя паскудствы: не прапусцілі на мітынг машыну з гукаўзмацненнем, якую раней гарвыканкам узгадніў, дэманстратыўна фільмавалі сабраных на відэа. Людзі скандавалі: «Не быць скотам!»

16:30

Міліцыя дае лічбу 700 удзельнікаў. Пры гэтым лукашэнкаўскае ж агенцтва «Інтэрфакс» дае лічбу 1500 чалавек. Афіцыйнае агенцтва БелТА піша пра «некалькі соцень». Карэспандэнт застаўся ананімным. :)

15:45

Акцыя абвяшчаецца скончанай, людзі разыходзяцца.

15:30

Засталося чалавек 300.

Выступілі Віктар Івашкевіч і Віталь Рымашэўскі. Яны заклікалі да байкоту выбараў. А вось Віктар Карняенка, нааварот, заклікаў да актыўнага назірання на выбарах, на што з мітынгу сталі скандаваць: «Бай-кот!».

Выступіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які заклікаў трымацца Рады БНР, а не ствараць новы ўрад у эміграцыі.

Выступіў Аляксандр Мілінкевіч, які заявіў, што ў нас не павінна быць ніякай ідэалогіі, апроч нацыянальнай.

Выступіў Уладзімір Халіп, які заявіў, што свабода ў Беларусь прыйдзе знутры.

15:19

Выступіла жонка Сяргея Каваленкі Алена. Яна звярнулася да Лукашэнкі, каб той праявіў міласэрнасць і выпусціў мужа з турмы.

Збіраецца выступаць Вайцюшкевіч.

15:17

Пачаўся мітынг. Першым выступіў Уладзімір Колас, другім — мастак Аляксей Марачкін, які зачытаў зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Людзі скандуюць «Свабоду» Сяргею Каваленку.

На мітынг за турнікеты пайшла прыкладна палова ўдзельнікаў шэсця. Астатнія засталіся вакол, каб не праходзіць праз відэакамеры.

14:51

На Бангалоры няма ніякіх стацыянарных металашукальнікаў, аглядаюць выбарачна з ручнымі металашукальнікамі. Прапускаюць са сцягамі. многа бруду пад нагамі.

На плошчы ўжо каля 300–400 чалавек, частка людзей сышла.

Людзі фатаграфуюцца на фоне сцягоў. На сцэне вісіць бел-чырвона-белы сцяг. Расказваюць, што, як заўсёды, на мітынг спецназаўцы не пусцілі апаратуру. Яна была аплачана па дамоўленасці з гарвыканкамам, але спецназаўцы на падыходзе апаратуру не пусцілі. Прыйдзецца праз мегафон прамаўляць.

14:46

Галава калоны дайшла да пляцоўкі ў парку, хвост за Макдональдсам.

14:27

Галава калоны дайшла амаль да рлошчы Бангалор, усё ціха-мірна, без правакацый, з-за таго, што вузкія ходнікі, калона моцна расцягнулася. Людзі скандуюць: «Кроўю, потам, не быць скотам!».

Колькасць удзельнікаў можна ацаніць на пяць тысяч.

14:20

Далучыліся да шэсця геі і лесбіянкі, паднялі свае сцягі і бел-чырвона-белыя сцягі.

14:14

Апошнія ўдзельнікі пераходзяць праз праспект. Вялікі затор з аўто, на Сурганава нехта з балкона вывесіў бел-чырвона-белы сцяг. Галава калоны амаль дайшла да вуліцы Якуба Коласа. Людзі ідуць ходнікамі, за парадкам сочыць як міліцыя, так і дружыннікі ўдзельнікаў шэсця.

14:03

Пачатак калоны ўжо дайшоў да Сурганава, хвост яшчэ на пляцоўцы перад АН. Людзі перасякаюць праспект праезнай часткай. Рух аўтамабіляў для іх перакрылі.

Удзельнічае да пяці тысяч чалавек.

13:57

Пачынаецца шэсце. Наперадзе — намеснік начальніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў і Хазалбек Атабекаў — камандзір спецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў Уручча, уключаны днямі ў чорны спіс ЕС. Але ён сёння ў джынсах.

Рух пачаўся. Пайшоў моцны дождж, сячэ вецер.

13:54

Рыхтуецца шэсце, ужо болей за 3 тысячы чалавек на пляцоўцы.

Прыкладна палова ігнаравала рамкі, стаіць на ходніках вельмі многа плакатаў.

Прыйшлі лідар Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч, Іна Кулей, Віктар Карняенка, лідар «Справядлівага свету» Сяргей Калякін. Не відаць кіраўнікі «Гавары праўду» — можа, дзе ў ад'ездзе. Прысутныя Аляксей Янукевіч, Анатоль Лябедзька. Шматлікія дзеячы культуры: ад Алеся Наварыча да Язэпа Янушкевіча, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка з мужам, філосаф Валер Булгакаў з жонкай, мастак Аляксей Марачкін, археолаг Лявон Калядзінскі, скульптар Генік Лойка.

Выступіў Уладзімір Колас, сказаў, што зараз будзе фармавацца калона для паходу на Бангалор, папярэдзіў, каб людзі абавязкова ішлі па тратуары (ходніках), каб выканаць дамоўленасць з міліцыяй.

13:44

На прыступках з’явілася расцяжка «Свабоду Бандарэнку!» Маладафронтаўцы апранулі майкі з надпісамі «Свабоду Дашкевічу!» і «Свабоду Лобаву!»

13:39

Перасталі спыняцца цягнікі метро на Акадэміі навук.

Ёсць сцягі Хрысціянскай дэмакратыі, Маладыя дэмакратаў, сцяг КХП — БНФ.

Людзі розных пакаленняў у роўнай колькасці: маладыя, сярэдняга пакалення, сталага веку.

Машыны, што едуць праспектам, сігналяць. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь».

13:30

Выступіў Уладзімір Колас (адзін з заяўнікаў акцыі). Ён сказаў, што шэсце пачнецца, а 14-й, а пакуль прапанаваў гутарыць і святкаваць.

Людзей вельмі шмат, пад дзве тысячы чалавек, усе стаяць шчыльна, няма дзе яблыку ўпасці.

Прыйшоў экс-кандыдат у прэзідэнты (ад БХД) Віталь Рымашэўскі.

13:26

Людзі з дэматыватарамі з’явіліся: «ШОС» (з падрабязнай расшыфроўкай кожнага слова), «Лукашэнка — лудак», «Лукашэнка, хутка сустрэнешся з Кадафі». Гэтыя дэматыватары прынеслі, кажуць, маладафронтаўцы.

13:21

Людзей усё более. З’явіліся плакаты: «Лукашэнка — гэта тупік», «Дзе мае 500 даляраў?», «Где деньгі», «Свободу політзаключённым», людзі гукаюць «Жыве Беларусь».

Жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена Каваленкі прыйшла з плакатам «Свабоду паміраючаму».

Нацыянал-бальшавікі раздаюць улёткі «Чаму так кепска жывём». Сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі раздаюць улёткі за байкот выбараў. Напружанне ў паветры адчуваецца, але сцягоў нямала.

13:16

Чалавек ужо 500, пляцоўка шчыльна запоўнена. Прыйшоў бацька Ірыны Халіп — Уладзімір Халіп, граф Прушынскі вітаецца са спецназаўцамі. Прыйшоў экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў.

Каля 50 чалавек стаяць за агароджамі і не заходзяць на збор.

Жанчыны спяваюць беларускія песні.

13:07

Людзей усё более, пайшоў дождж, нават мокры снег. Многа бел-чырвона-белы сцягоў, шмат сцягоў Еўрасаюза. Нейкі хлопец хадзіў з кардонкай «фак крэмлін», яго ўсе фатаграфавалі.

400 чалавек каля Акадэміі навук. Настрой у большасці пазітыўны.

13:01

З’явіліся тры бел-чырвона-белыя сцягі. Ёсць бел-чырвона-белыя парасоны. Людзей прапускаюць праз металічныя рамкі (але хто паспеў, дайшоў да прэзідыума без праходжання).

Прыйшоў старшыня аргкамітэта Уладзімір Колас — ён прагульваецца пад бел-чырвона-белым сцягам, палітык Віктар Івашкевіч дае інтэрв’ю.

Сабралася ўжо каля 200 чалавек.

12:54

Каля Акадэміі навук, перад прэзідыумам, ужо сабралася каля 150 чалавек, сцягоў пакуль няма. Спецназ пачынае ставіць металічныя турнікеты.

З вядомых людзей пакуль нікога няма. Прыйшоў бард Андрэй Мельнікаў.

12:52

Каля Бангалора стаяць міліцэйскія патрулі, пакуль абстаноўка спакойная ў горадзе.

12:42

Надвор’е мяняецца, заззяла сонца, якое прагнала хмары прэч. Над Мінскам — амаль бязвоблачнае неба.

12:39

На скрыжаванні вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці — узмоцнены кантроль ДАІ, даішнікі ў цывільным выбарачна спыняюць кіроўцаў і правяраюць дакументы.

12:15

Міліцыя пачала агароджваць пляцоўку для мітынгу ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор, паведамляе Радыё Свабода

11:52

У раён Акадэміі навук скіраваліся першыя самотныя аўтазакі.

Надвор’е, праўда, сёння не надта шматаабяцальнае. Прайшоў снег, абяцаюць моцны вецер. Тэмпература паветра ў раёне +5–7 градусаў.

***

Аналітыкі называюць гэта вынікам ціску Еўрасаюза: упершыню ад часу Плошчы ўлады дазволілі маніфестацыю ў цэнтры Мінска.
Збор удзельнікаў распачнецца, а 13.30 побач з будынкам Акадэміі навук, што каля аднайменнай станцыі метро. Пры гэтым акцыі на Дзень Волі ў рэгіёнах не дазволілі.

«Не будзе ніякіх перашкодаў у выкарыстанні нацыянальнай сімволікі», — паведаміў Віктар Івашкевіч. «Гэтая дата павінна яднаць нас усіх», — дадае Уладзімір Колас.

Што такое Дзень Волі?

Незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі была аб’яўлена ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 у Мінску. Гэты дзень з часам атрымаў назву Дзень Волі. Пачынаючы з канца 1980-х, у Мінску яго адзначаюць масавымі вулічнымі маніфестацыямі. Яны яднаюць розныя палітычныя сілы, што выступаюць за незалежнасць, дэмакратыю і еўрапейскі выбар.

* * *

Дзень Волі ў свеце

Масква. Сустрэча са Скурко і выступ Вайцюшкевіча

Маскоўскае таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны запрашае на сустрэчу з Андрэем Скурко, рэдактарам «Нашай Нівы». Спяваць будзе Зміцер Вайцюшкевіч. Па заканчэнні мерапрыемства — сяброўская вячэра ў кавярні «Белая Русь». 24 сакавіка, а 13.00, Расійская дзяржаўная бібліятэка, Ваздзвіжанка, 5/3.

Нью-Джэрсі. Банкет беларусаў ЗША

Беларусы Амерыкі з’едуцца на Дзень Волі ў Нью-Брансвік (штат Нью-Джэрсі). Урачыстая Акадэмія, банкет і канцэрт адбудуцца 25 сакавіка, а 12.30 у Garden State Ballroom гатэля Hyatt Regency па адрасе: 2 Albany Street, New Brunswick, New Jersey. Перад імпрэзай, а 10-й раніцы адбудзецца Святое Набажэнства ў Царкве Св. Маці Божай Жыровіцкай у Highland Park. Квіткі па замове: $55 дарослым, $45 студэнтам. Квіткі пры дзвярах: $65 дарослым, $55 студэнтам.

Вільня. Беларускі тыдзень

Імпрэзы пройдуць у Сойме і Ратушы. А 25 сакавіка, а 12-й на могілках Росы і Ліпоўка адбудзецца ўскладанне кветак на магілы падпісантаў Акта аб абвяшчэнні незалежнасці БНР. А 13-й стартуе святочны аўтапрабег па Вільні і да літоўска-беларускай мяжы.

Мюнстэр. Беларусы Нямеччыны святкуюць да ўпаду

«Мерапрыемства пачнецца 24 сакавіка (субота) а 19.00 і да ўпаду», — пішуць у абвестцы беларусы Нямеччыны. — Свята адбудзецца ў хатняй атмасферы, плануецца святочны стол, беларуская музыка і спевы. У сустрэчы ўжо пацвердзілі ўдзел беларусы з Кіля, Гановера, Берліна, Таліна і Мюнстэра.

Беласток. Малебен і канцэрт

Літургія і малебен пройдуць у царкве Агія Сафія на вуліцы Травястай, а 10-й гадзіне. А 14-й — паказ фільма і канцэрт у Доме культуры «Сподкі» на вуліцы Святога Роха.

Варшава. Беларуская мара

Беларусы Варшавы адзначаць Дзень Волі беларускай імшой, а таксама паказам фільма «Беларуская мара» і канцэртам Паліны Рэспублікі. Імпрэза адбудзецца ў клубе «Працоўня» (Папялушкі, 16).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?