Грамадства55

Большасць затрыманых у Мінску актывістаў руху «Ежа замест бомбаў» адпусцілі

15 чалавек трапілі на Акрэсціна.

Каля 100 актывістаў міжнароднага руху «Ежа замест бомбаў (Food Not Bombs) затрыманыя ў Мінску ўвечары 24 сакавіка.

У суботу ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода планаваўся дабрачынны канцэрт у падтрымку гэтай міжнароднай ініцыятывы. Аднак перад пачаткам канцэрту, у 19.00, у залу ўварвалася група байцоў спецназа. Людзі, якія сабраліся маладыя людзі былі затрыманыя без тлумачэння прычын. Дзяўчат даставілі ў УУС Партызанскага раёна, хлопцаў — у Цэнтральны РУУС.

Пасля 22,00 дзяўчат пачалі адпускаць з УУС.

Папярэдне іх прымусілі напісаць тлумачальныя і прайсці дактыласкапію. Вызваленыя ўсе дзяўчыны акрамя Алены Дубовік, на якую складзены адміністрацыйны пратакол.
У чым яе абвінавачваюць, невядома. Да суда, які адбудзецца мяркуецца, у панядзелак, яе будуць трымаць у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Пазней пачалі выпускаць маладых людзей. Высветлілася, што падставай для іх затрымання стала «праверка на наяўнасць ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў», — такая афіцыйная версія.

Па звестках праваабаронцаў, падчас дастаўкі затрыманых у РУУС супрацоўнікі міліцыі ўжывалі фізічную сілу.

Міжнародны рух «Ежа замест бомбаў» прапагандуе прынцыпы узаемадапамогі, салідарнасці, барацьбы за сацыяльную справядлівасць.

Напрыклад, яго актывісты бясплатна раздаюць ежу тым, хто ў ёй мае патрэбу.

Праваабаронцы адзначаюць, што менавіта ў Беларусі актывісты пастаянна адчуваюць ціск з боку праваахоўных органаў. Толькі за мінулы год міліцыя некалькі разоў зрывала акцыі па раздачы бясплатнай ежы. Людзей, якія раздавалі гарачыя суп ці кашу, затрымлівалі без усялякіх на тое падстаў. Так, мінулай зімой супрацоўнікі міліцыі і спецназа сарвалі дабрачынную акцыю па раздачы бясплатнай ежы ў Міхайлаўскім скверы сталіцы, ва ўдзельнікаў акцыі былі перапісаныя пашпартныя дадзеныя.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка7

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду1

Пры паездцы з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакаць толькі 6 гадзін, а назад — суткі2

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза21

У сацсетках завірусіўся ролік з канём, які чакае аўтобуса на Магілёў ВІДЭА1

Белавешкін: «Аземпік» проста інструмент, а не нейкі цуд, які ўсім універсальна падыходзіць4

Найбольш за чэрвень падаражэлі буракі, а патаннела авакада

«Натуральная спакуса — увапхнуць у сябе ўсё, пра што ў няволі заставалася толькі мроіць». Былы палітвязень Карней расказаў пра турэмны рацыён і як ад яго адыходзіць4

У Дзяржынску ў двары дома заўважылі вярблюда ВІДЭА

У Варшаве беларуску затрымалі на падставе запыту Інтэрпала7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка7

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць