Супрацоўнікі МНС выратавалі трох рыбакоў, якія праваліліся пад лёд на вадасховішчы Койданава, размешчаным паблізу Дзяржынска, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Здарэнне адбылося апоўдні 24 сакавіка. Выратавальнікі перадалі выратаваных мужчын медыкам.

Таксама ў МНС паведамілі, што за мінулыя суткі ў Беларусі адбыўся 51 пажар, у якіх 8 чалавек загінулі, 6 выратаваны, 24 чалавекі эвакуаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?