У Горадні затрыманы правабаронца Ўладзімер Хільмановіч, які накіроўваўся на чыгуначны вакзал, дзе знаходзіцца памятная шыльда ў выглядзе капліцы, прысьвечаная паўстанцам 1863 году. Там ужо сабраліся каля двух дзясяткаў актывістаў. Непадалёк вакзала бачны міліцэйскі аўтазак.