Паводле слоў прэм’ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса ў Літвы ёсць магчымасць ўвесці еўра ў 2014 годзе.
На пасяджэнні савета Саюза айчыны — Хрысціянскіх дэмакратаў Літвы ў суботу ён заявіў, што краіна набліжаецца да адпаведнасці Маастрыхцкім крытэрам.

«Мы павінны бачыць, што набліжаемся да Маастрыхцкіх крытэраў, нават інфляцыя можа ім адпавядаць. Эканамісты зноў прагназуюць магчымасць ўваходжання ў еўразону ў 2014 годзе (…) Наша стратэгія застаецца ранейшай, у 2014 годзе дамагчыся і гэтай важнай мэты», — сказаў Кубілюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?