Выступае Юрый Баранчык — лідар прарасійскага руху ў Беларусі. Photo.bymedia.net.
Госцяй з'езда была Наталля Вітрэнка — кіраўніца радыкальна прарасійскай Прагрэсіўна-сацыялістычнай партыі Украіны. Photo.bymedia.net.
Дэлегаты з'езда заснавалі «Еўразійскі народны саюз». Photo.bymedia.net.
Сярод удзельнікаў з'езда быў апальны віцебскі чыноўнік Герашчанка, якога звольнілі за крытыку лукашэнкаўцаў з яшчэ больш прарасійскіх пазіцый. Photo.bymedia.net.
Многія лідары руху за далучэнне да Расіі працавалі або працуюць у лукашэнкаўскіх структурах. Photo.bymedia.net.
На сходзе было заснаванае Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Еўразійскі народны саюз». У мэтах арганізацыі значыцца спрыяць пабудова Еўразійскага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.
Як паведамляе БелаПАН, на з’езд прыехала 59 дэлегатаў з усіх абласцей краіны і Мінска. Таксама былі госці з Украіны.
Старшынёй арганізацыі абараны Юрый Баранчык. Рэдактар сайта imperiya.by. Гэты партал крытычна ставіцца да дзейснай у Беларусі, лічачы, што яна недастаткова інтэгруецца з Расіяй. Вакол «Імперыі» гуртуюцца «западнарусы», які бачаць будучыні Беларусі выключна ў складзе Расіі.
Юры Баранчык з’яўляецца таксама выканаўчым сакратаром «Інтэрнацыянальнай Расіі», а таксама адным з кіраўніком беларускага аддзялення сайта regnum.Цяпер «Еўразійскі народны саюз» плануе афіцыйна зарэгістравацца.